Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 05 Студзень 2017 11:29

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы: ТОП-55 навін 2016 года

2016 год увойдзе ў гісторыю Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы як год, поўны яркімі поспехамі, цікавымі адкрыццямі і высокімі дасягненнямі. Прапануем ўспомніць, якімі менавіта важнымі падзеямі ў сферы навукі, культуры, адукацыі, спорту і міжнароднага супрацоўніцтва быў насычаны мінулы год для нашай alma mater.

СТУДЗЕНЬ

 

 

ЛЮТЫ

 

 

САКАВІК

 

 

КРАСАВІК

 

 

МАЙ

 

ЧЭРВЕНЬ

 

 

ЛІПЕНЬ

 

 

ЛІПЕНЬ-ЖНІВЕНЬ

 

 

ЖНІВЕНЬ

 

У другі раз у нашай alma mater стартавала Летняя школа рускай мовы. У 2016 годзе яе ўдзельнікамі сталі больш за 30 замежнікаў з 12 краін свету: Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Бельгіі, Германіі, Ірака, Італіі, Канады, Кітая, Польшчы, Славакіі, ЗША, Францыі і Японіі.

 

ВЕРАСЕНЬ

 

КАСТРЫЧНІК

 

 

ЛІСТАПАД

 

 

СНЕЖАНЬ

 

 

У 2016 годзе чатыры прадстаўнікі ўніверсітэта атрымалі навуковую ступень доктара навук, тры - вучонае званне прафесара, шэсць - вучонае званне дацэнта. 19 выкладчыкам ВНУ была прысвоена вучоная ступень кандыдата навук.

 

У 2016 годзе купалаўскі ўніверсітэт працягнуў узаемадзеянне з шэрагам беларускіх ВНУ, сярод якіх Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, БДУ, БДПУ імя Максіма Танка і многія іншыя. ГрДУ імя Янкі Купалы завязаў і ўмацаваў супрацоўніцтва з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і арганізацыямі Азербайджана, Германіі, Ізраіля, Ірландыі, Іспаніі, Казахстана, Кітая, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Румыніі, ЗША, Чэхіі, Швецыі і іншых дзяржаў.

2016 год стаў годам поспехаў купалаўцаў у спорце. Нашы студэнты і аспіранты не адзін раз падымаліся на п'едэстал гонару на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах сусветнага ўзроўню.

 

ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2016 годз  захаваў другое месца  ў сусветным рэйтынгу Webometrics. Таксама варта адзначыць, што ў рэйтынгу інстытуцыйных рэпазітароў Ranking Web Repositories электронная бібліятэка «Працы вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы» заняла трэцяе месца сярод электронных бібліятэк універсітэтаў краіны (653 месца ў сусветным рэйтынгу).

 

У 2016 годзе ў купалаўскім універсітэце працягнулі традыцыі правядзення міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцый, семінараў і форумаў. Наша alma mater не раз станавілася цэнтрам дыскусій палітолагаў і гісторыкаў, літаратуразнаўцаў і філолагаў, мастацтвазнаўцаў, сацыёлагаў, біёлагаў і эколагаў, IT-спецыялістаў, юрыстаў, псіхолагаў і спецыялістаў з іншых абласцей навукі.

 

Са сцен Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2016 годзе выйшлі 2912 спецыялістаў рознага профілю і 191 магістр.