Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 30 Снежань 2016 14:44

У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі круглагадовай спартакіяды сярод студэнтаў

3422 2Падвядзенне вынікаў адбылося ў час пасяджэння кафедры фізічнага выхавання і спорту купалаўскага ўніверсітэта, якое правялі загадчык кафедры Вячаслаў Максімовіч і начальнік спартыўнага клуба Кірыл Акуліч.

Першае месца па выніках круглагоднай спартакіяды ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы заняў юрыдычны факультэт. Студэнты не раз станавіліся пераможцамі ў розных спаборніцтвах, паказвалі свой спартыўны патэнцыял і моцны камандны дух. Так, прадстаўнікі юрыдычнага факультэта былі першымі на турнірах па баскетболе (сярод дзяўчат), міні-футболе, настольным тэнісе і святкавалі перамогу ў восеньскім кросе (сярод дзяўчат). Прызавыя месцы займалі ў спаборніцтвах па валейболе, плаванні і лёгкай атлетыцы. Кіраўніком фізвыхавання каманды факультэта выступаў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Кудзель. Нязменную падтрымку спартсменам аказвала дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава.

Другімі сталі студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі. Пальма першынства факультэту даставалася чатыры разы: у спаборніцтвах па шахматах, плаванні сярод юнакоў і дзяўчат і ў лёгкай атлетыцы. На п'едэстал гонару студэнты падымаліся і на спаборніцтвах па баскетболе, асеннім кросе і настольным тэнісе, займаючы другое і трэцяе месцы. Рыхтаваў спартсменаў да спаборніцтваў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Флярко, а дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Алена Лівак пастаянна хварэла за сваіх студэнтаў.

У тройку прызёраў спартакіяды ўвайшлі студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта, якіх да турніраў рыхтаваў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Багурын. Студэнты выдатна паказалі сябе ў спаборніцтвах па баскетболе сярод юнакоў, дзе заваявалі першае месца. Годныя вынікі спартсмены паказвалі ў восеньскім кросе, міні-футболе, настольным тэнісе і лёгкай атлетыцы. Варта адзначыць, што дэкан інжынерна-будаўнічага факультэта Ала Волік не раз наведвала спаборніцтвы і асабіста падтрымлівала сваіх студэнтаў.

Табліца вынікаў круглагадовай спартакіяды ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Месца Факультэт
4 месца Факультэт эканомікі і кіравання
5 месца Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму
6 месца Ваенны факультэт
7 месца Факультэт біялогіі і экалогіі
8 месца Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання
9 месца Філалагічны  факультэт
10 месца Фізіка-тэхнічны факультэт
11 месца Педагагічны факультэт
12 месца Факультэт псіхалогіі
13 месца Факультэт мастацтваў і дызайну