Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 28 Снежань 2016 13:59

Дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, адказны сакратар прыёмнай камісіі ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі занесены на Дошку гонару Ленінскага раёна г. Гродна

1 copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copyУ адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна 27 снежня адбылося ўрачыстае ўшанаванне лепшых гродзенцаў.

На раённую Дошку гонару па выніках працы 2016 года былі ўнесеныя 15 прадстаўнікоў Ленінскага раёна за дасягненні ў вырашэнні сацыяльна значных для горада і краіны задач, за важкі ўклад у развіццё сферы гарадской эканомікі і інфраструктуры, адукацыі і культуры, медыцыны і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, за ініцыятыўную, плённую прафесійную, творчую і грамадскую дзейнасць.

Адным з тых, хто быў удастоены такога гонару, з'яўляецца дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі нашага ўніверсітэта, адказны сакратар прыёмнай камісіі Юрый Раманоўскі.

Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Іван Курман павіншаваў удзельнікаў урачыстай сустрэчы з заслужанымі ўзнагародамі і пажадаў ім далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці. Гродзенцам, чые фатаграфіі занесены на раённую Дошку гонару, Іван Іванавіч уручыў спецыяльныя пасведчанні.