Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 28 Снежань 2016 10:07

СППС: адміністрацыя ГрДУ імя Янкі Купалы сустрэлася са студэнтамі-сіротамі і студэнтамі, якія засталіся без апекі бацькоў

3386 0Супрацоўнікі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы цэнтра аховы здароўя напярэдадні навагодніх святаў арганізавалі сустрэчу адміністрацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы са студэнтамі-першакурснікамі з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

- Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы за святочным сталом. З прывітальным словам ад імя рэктара ўніверсітэта да купалаўцаў звярнуўся прарэктар па навуковай рабоце Уладзімір Барсукоў, які павіншаваў усіх з надыходзячым Новым годам і Калядамі, пажадаў поспехаў у здачы экзаменацыйнай сесіі і выканання задуманых жаданняў, - расказала педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Вольга Кядала.

З надыходзячымі святамі студэнтаў таксама павіншавалі начальнік сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы цэнтра аховы здароўя Аксана Карчакоўская і старшыня прафкама студэнтаў Яўгений Міхаловіч. У канцы сустрэчы кожны студэнт атрымаў навагодні падарунак.