Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 26 Снежань 2016 16:43

Студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Арцём Кавалеўскі стаў пераможцам конкурсу сацыяльных эксперыментаў Фонду «Грамадская думка»

0388Конкурс сацыяльных эксперыментаў, арганізаваны Фондам «Грамадская думка» (Масква, Расія), быў накіраваны на правядзенне эксперыменту па метадзе заснавальніка этнаметадалогіі Гаральда Гарфінкеля.

- Конкурсная работа павінна была складацца з апісання і інтэрпрэтацыі вопыту, які парушаў бы паўсядзённыя дзеянні, сацыяльныя чаканні і культурныя ўстаноўкі навакольнага асяроддзя, - падзяліўся студэнт спецыяльнасці "Сацыялогія" Арцём Кавалеўскі. - У якасці прадмета даследавання я выбраў нерэфлексіруемыя правілы паўсядзённых практык - узаемадзеяння людзей на лаўцы.

Конкурсная камісія высока ацаніла працу Арцёма і адзначыла добры ўзровень даследчай часткі, эксперыменту і прэзентацыі. Па выніках конкурсу купалавец заняў першае месца, і арганізатары прапанавалі студэнту далейшае супрацоўніцтва.

Пазнаёміцца з працай Арцёма Кавалеўскага можна на сайце fomlabs.ru.

З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца  тут.