Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 26 Снежань 2016 15:56

Спектакль «Прымакі» у выкананні студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы ўбачылі гродзенцы (фотасправаздача)

3340 94Пастаноўка камедыі «Прымакі» у рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта «Жывая гісторыя» папярэднічае святкаванням 2017 года, прымеркаваным да 135-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, паэта і драматурга Янкі Купалы, імя якога з гонарам носіць наша alma mater.

Спектакль прадставілі ўдзельнікі групы «Тэатралы», кіраўніком якога з'яўляецца выпускніца філалагічнага факультэта Армінэ Маўсісян. Перад паказам гледачы ўбачылі фільм-прэзентацыю «Малітва», затым да аўдыторыі звярнуўся ўдзельнік праекта «Жывая гісторыя» у вобразе Янкі Купалы, які расказаў пра жарт-вадэвіль, напісаны класікам яшчэ ў 1913 годзе.

– Драматургію Янкі Купалы варта разглядаць у адзінстве з паэзіяй, у кантэксце цэласнага паэтычнага светапогляду і эстэтыкі аўтара, - адзначыла кіраўнік грамадзянска-патрыятычнага праекта «Жывая гісторыя», дацэнт кафедры рускай і замежнай літаратуры Вольга Панькова. - Жарт-вадэвіль «Прымакі» створаны ў жанры народнага анекдота і камедыі палажэнняў з выкарыстаннем тыповых фарсавых сітуацый, традыцый і прыёмаў народных камедый, інтэрмедый. Яркая сцэнаграфія спалучаецца з запальнымі народнымі песнямі і танцамі. Твор вылучае бліскучы гумар, выразнасць і сакавітасць мовы. Спектакль «Прымакі» займае годнае месца ў сучаснай Купаліане. «Тэатралы» змаглі перадаць асаблівасці паэтыкі твора і яго нацыянальны каларыт.

Пастаноўка была накіравана на збор сродкаў для лячэння гродзенцаў–  двайнятаў Сашы і Пашы, у якіх выявілі ДЦП.