Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 21 Снежань 2016 15:22

Студэнты факультэта біялогіі і экалогіі ў рамках экаакцыі навучыліся рабіць хатні маянэз і натуральны скраб для твару

ris 2016 345Акцыя прайшла ў Гродне 17 снежня сумесна з Гродзенскай экастудыяй.

Студэнты факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў рамках экаакцыі наведалі мінілекцыі аб правільным выбары прадуктаў харчавання, бытавой хіміі, дзіцячых цацак і касметыкі. На майстар-класах купалаўцы стваралі падарункавыя пакуначкі з перапрацаванай паперы з арыгінальным прынтам і рабілі натуральны скраб з молатай кавы.

– Таксама мы навучыліся рабіць хатні маянэз, які смачнейшы, таннейшы і больш карысны большасці тых, што мы купляем у супермаркетах, - падзяліліся студэнты.

Каардынатар таварыства «Зялёная сетка» і лідар грамадскага аб'яднання веласіпедыстаў «ВелаГродна» Юлія Каляда ўзнагародзіла падарункамі самых актыўных актывістаў-эколагаў, у іх ліку былі прадстаўнікі грамадскага экалагічнага руху «Зялёны Дазор», журналісты, спецыялісты ў галіне адукацыі ў рамках устойлівага развіцця і ўдзельнікі экастудыі - купалаўцы. У канцы сустрэчы візажыст Марыя Кучынская расказвала і паказвала ўдзельнікам сустрэчы, як можна выкарыстоўваць натуральную касметыку.

– Прыемна, што купалаўцы прысвяцілі свой дзень экаакцыі. У нас атрымалася вельмі дружалюбная і адкрытая атмасфера! Хацелася б павіншаваць усіх з надыходзячым Новым годам. Хай у наступным годзе свет стане яшчэ крышачку больш экалагічным. Бо вялікія справы пачынаюцца з маленькіх крокаў, - падкрэсліла выкладчык-стажор кафедры экалогіі Яніна Камароўская.

З усімі навінамі факультэта біялогіі і экалогіі можна азнаёміцца тут.