Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 18 Студзень 2021 15:41

"Народны" клуб славянскіх адзінаборстваў "Арыдан"

6886 3

Дадатковая інфармацыя

  • Назва калектыва: "Народны" клуб славянскіх адзінаборстваў "Арыдан"
  • Інфармацыя: Клуб славянскіх адзінаборстваў «Арыдан» заснаваны і дзейнічае з 2000 года. Асноўнымі мэтамі дзейнасці клуба з'яўляецца: адраджэнне ў г. Гродна славянскіх баявых мастацтваў і папулярызацыя іх гуманістычнай сутнасці сярод насельніцтва; вывучэнне культурна-гістарычных традыцый славянскіх народаў; прапаганда здаровага ладу жыцця; патрыятычнае выхавання моладзі. У снежні 2004 года клубу прысвоена званне - "народны". Дзейнасць клуба мае тры напрамкі: спартыўная падрыхтоўка па сістэме рукапашнага бою, прыкладны рукапашны бой (праца з рознымі відамі зброі, самаабарона) і гістарычнае (вывучэнне гісторыі, выраб даспехаў і праца з зброяй славян эпохі ранняга сярэднявечча, рэканструкцыя абрадаў і звычаяў славян). Члены клуба неаднаразова займаюць прызавыя месцы і з'яўляюцца пераможцамі на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных турнірах па розных відах кантактных адзінаборстваў. У клубе выхаваны і падрыхтаваны спартсмены, якія выканалі нарматывы «Майстра спорту» па ушу і рукапашным баям. Клуб «Арыдан» прымае ўдзел у наступных турнірах і фестывалях: Міжнародны турнір па В'ет ць Дао, Чэмпіянат Свету па ушу (г.Перуджия, Італія), Міжнародны фестываль казачых баявых мастацтваў «Спас на Хорціца» (г.Запорожье, Украіна), Міжнародны фестываль нацыянальных культур (г. Гродна), Фестываль здароўя (Рэспубліка Польшча), Рэспубліканскі фестываль баявых мастацтваў сярод ВНУ «Кліч Беларусі" (г. Мінск), Міжнародны моладзевы фестываль (г. Мінск), Міжнародны турнір па рукапашным баям "Белая Русь" (г.Гомель), Міжнародны Фэст аль «Славянскі базар» г.Віцебск, Міжнародны фестываль «Hanza Kaunas» (г. Каўнас, Літва). З траўня 2001 году клуб «Арыдан» з'яўляецца ініцыятарам і адным з арганізатараў традыцыйнага штогадовага фестывалю славянскіх баявых мастацтваў, у якіх прымаюць удзел прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі рускага баявога мастацтва «РОСС», Украінскай федэрацыі казацкіх баявых мастацтваў «Спас», падраздзяленняў МУС і Міністэрства абароны, а таксама прадстаўнікі розных спартыўных і рыцарскіх клубаў Рэспублікі Беларусь, Расіі і Украіны. У чэрвені 2014 года калектыў прадставіў праграму на пацвярджэнне звання "народны" (Указ калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага областнога выканаўчага камітэта ад 24 чэрвеня 2014 года). «Арыдан» чакае ўсіх жадаючых умацаваць сваё здароўе, навучыцца пастаяць за сябе, рэалізаваць сябе ў баявых мастацтвах, акунуцца ў свет сярэднявечнай славянскай культуры і гераічнага мінулага нашых продкаў.
  • Кантакты: Адзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці вул. Леніна, 32 каб. 1 (1 паверх) Тэл: 80 (152) 74-03-76, +375 (29) 8690605 мтс
  • Кіраўнік: Уладзімір Анатольевіч Адамаў