Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 20 Снежань 2016 10:27

У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы

3263 2У гэтым годзе конкурс у купалаўскім універсітэце праходзіў у новым фармаце і складаўся з двух этапаў - завочнага і вочнага. Удзельнікамі спаборніцтва сталі 6 факультэтаў нашай alma mater, 4 інтэрната студэнцкага гарадка, тры каледжа і Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

– На першым этапе конкурсная камісія праводзіла экспертызы матэрыялаў па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, а на другім - аналізавала вынікі рэйдаў-аглядаў структурных падраздзяленняў універсітэта, каб ацаніць арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай працы, - расказала метадыст аддзела інфармацыйна-аналітычнага і метадычнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай працы УВРзМ вера Стойлик.

У намінацыі «Лепшая арганізацыя ідэалагічнай і выхаваўчай работы на факультэце» пераможцам стаў педагагічны факультэт.

Першае месца ў намінацыі «Лепшая арганізацыя ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў каледжы» заняў Тэхналагічны каледж ГрДУ імя Янкі Купалы.

Перамога ў намінацыі «Лепшая арганізацыя ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў інтэрнаце» была прысуджана інтэрнату № 4 студэнцкага гарадка.

Таксама дыпломамі ўдзельнікаў былі адзначаны факультэт мастацтваў і дызайну, юрыдычны факультэт, факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, інжынерна-будаўнічы факультэт, фізіка-тэхнічны факультэт, а таксама Лідскі і Ваўкавыскі каледжы і Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Па традыцыі конкурс накіраваны на павышэнне эфектыўнасці арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўніверсітэце, вывучэнне і абагульненне станоўчага вопыту работы па развіццю асабістай і прафесійнай культуры асобы навучэнцаў.