Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 15 Снежань 2016 14:58

Прызёр XXXI Летніх Алімпійскіх гульняў, аспірант ГрДУ імя Янкі Купалы Іван Ціхан удастоены высокай дзяржаўнай узнагароды

noc tihon 20 08 2016 1Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 13 снежня 2016 года падпісаў Указ № 450 «Аб узнагароджанні».

Згодна з дакументам больш за 25 беларускіх спартсменаў і трэнераў ўдастоены дзяржаўных узнагарод за дасягненне высокіх вынікаў на І Еўрапейскіх гульнях 2015 года ў Баку, XXXI Летніх Алімпійскіх, XV Летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра і значны асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту .

Так, Ордэнам Пашаны Рэспублікі Беларусь узнагароджаны спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы, уладальнік сярэбранага медаля ў кіданні молата на XXXI Летніх Алімпійскіх гульнях, аспірант Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Іван Ціхан.