Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 15 Снежань 2016 12:34

Выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы прачыталі вершы на вечары, прысвечаным 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча

3230 5У Клубе праваслаўнай гутаркі пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы ў Гродне 11 снежня правялі літаратурна-мастацкі вечар, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

На мерапрыемства былі запрошаны паэты, паэткі і прадстаўнікі Свята-Пакроўскага сабора. У ліку ўдзельнікаў - прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія падзяліліся цікавымі фактамі з яго жыцця і па традыцыі прачыталі любімыя вершы Максіма Багдановіча.

На сустрэчы протаіерэй Георгій Рой нагадаў, што ў дзень нараджэння Максіма Багдановіча, 9 снежня, святар Пакроўскага сабора іерэй Павел Каспяровіч здзейсніў паніхіду на магіле маці паэта, што з'яўляецца важным для захавання памяці аб такім вялікім чалавеку.

- На нас ляжыць адказнасць захоўваць гэтую памяць. У першую чаргу - захоўваць яе і ў малітве, і ў такіх літаратурных сустрэчах, - падкрэсліў протаіерэй Георгій Рой.

Варта адзначыць, што ўспамінамі пра таленавітага сына Беларусі ў гэты вечар прагучалі не толькі творы і песні на вершы Максіма Багдановіча. Госці клуба пазнаёміліся з асаблівасцямі паэзіі і творчым лёсам Максіма Багдановіча, з гісторыяй сям'і і трагедыяй непаразумення паміж бацькам і сынам. Дакладчыкі чыталі і свае творы, прадстаўлялі выданні, прысвечаныя беларускаму паэту.