Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 15 Снежань 2016 08:45

Замежныя студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы і слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ўпершыню сталі ўдзельнікамі Міжуніверсітэцкага фестывалю нацыянальных культур у БДУ

3217 3У гэтым годзе фестываль прайшоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце ў шосты раз і аб'яднаў замежных студэнтаў з абласных і сталічных вышэйшых навучальных устаноў. На мерапрыемства таксама былі запрошаны ганаровыя госці - прадстаўнікі пасольстваў замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь.

У ліку ўдзельнікаў фестывалю студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі з Кітая.

– Нашы студэнты выступілі з прыгожым і атмасферным вакальна-танцавальным нумарам, - расазала вядучы спецыяліст аддзела па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Здановіч. - У цэлым сцэнічная пляцоўка Ліцэя БДУ сабрала маладых людзей з розных краін. Усе яны прадстаўлялі музычныя і танцавальныя нумары, у якіх адлюстраваны непаўторны каларыт нацыянальных культур Беларусі, Азербайджана, Кітая, Ірана, Туркменістана, Нігерыі, Казахстана, Украіны, Палестыны, Лівана і Таджыкістана.

Прадстаўнікі купалаўскага ўніверсітэта сталі ўладальнікамі дыплома ўдзельніка Міжуніверсітэцкага фестывалю нацыянальных культур у БДУ і атрымалі памятныя падарункі ад арганізатараў.

 

Даведка

Упершыню фестываль нацыянальных культур паміж ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў 2008 годзе сярод замежных студэнтаў сталічных ВНУ. Зараз гэта мерапрыемства збірае іншаземцаў з усіх рэгіёнаў краіны.

Праводзяць фестываль Студэнцкі гарадок БДУ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адзін раз у два гады. Мерапрыемства, паводле слоў арганізатараў, накіравана на ўмацаванне міжнацыянальных адносін, духоўнае збліжэнне студэнтаў і на развіццё іх творчага патэнцыялу.