Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 08 Снежань 2016 12:37

Жаночая каманда ГрДУ імя Янкі Купалы стала другой на Рэспубліканскай універсіядзе - 2016 па футзале

3096 0У Мінску прайшлі фінальныя спаборніцтвы футзальнага першынства сярод жаночых каманд, якія праходзілі ў рамках Рэспубліканскай універсіяды - 2016. У фінале студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сустрэліся са зборнай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

– У першым тайме галоў ніхто не забіў. Была роўная гульня, якая працягвалася да самага канца першай паловы сустрэчы, - падзялілася трэнер жаночай каманды нашага ўніверсітэта, старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў факультэта фізічнай культуры Вольга Паўлюць. - Другі тайм моцна адрозніваўся ад першага і праходзіў у больш дынамічным тэмпе. Нашы дзяўчаты з першых хвілін жвава кінуліся ў атаку, у выніку чаго спартсменкі забілі два галы ў вароты праціўніцаў.

Пасля таймаўту футзалісткі БДУФК зраўнялі лік, у канцы гульні ён склаў 3:3. Лёс галоўнага прыза вырашыла серыя пасляматчавых пенальці, дзе студэнткі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры адправілі мяч у вароты нашых дзяўчат.

Па выніках Рэспубліканскай універсіяды - 2016 каманда ГрДУ імя Янкі Купалы стала другой.