Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 08 Снежань 2016 12:26

Студэнты факультэта біялогіі і экалогіі прынялі ўдзел у Тыдні геаграфіі і экалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта

ris 2016 332Тыдзень геаграфіі і экалогіі ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце праходзіў не ў першы раз. Па традыцыі Брэсцкая рэгіянальная ВНУ прыняла прадстаўнікоў факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы.

У гэтым годзе ў мерапрыемствах прымалі ўдзел студэнты спецыяльнасці «Біялогія» Вольга Тарасюк, Лізавета Калпакова, Юлія Асіповіч, Гражына Блашко, Таццяна Сайчук, а таксама выкладчык-стажор кафедры экалогіі Яна Камароўская.

– Для нас правялі экскурсію па Баранавіцкім універсітэце, паказалі лабараторыю кафедры прыродазнаўчых дысцыплін факультэта педагогікі і псіхалогіі, якая аснашчана сучасным абсталяваннем, - адзначылі купалаўцы. - Таксама прадставілі сабраныя выкладчыкамі і студэнтамі БарДУ энтамалагічныя калекцыі і калекцыю мінералаў.

Акрамя гэтага прадстаўнікам ГрДУ імя Янкі Купалы выдалася магчымасць паказаць свае веды і эрудыцыю ў «ГеаэкаМазгобойні» і вырашыць шэраг сітуацыйных задач.

У завяршэнні Тыдня геаграфіі і экалогіі студэнты наведалі мерапрыемства «БУЛЬБАФЭСТ», дзе падрыхтавалі стравы нацыянальнай беларускай кухні і прынялі ўдзел у розных конкурсах і беларускіх гульнях.

З усімі навінамі факультэта біялогіі і экалогіі можна азнаёміцца тут.