Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 08 Снежань 2016 12:26

На факультэце эканомікі і кіравання вызначылі лепшых бізнэс-эрудытаў

8A724AA9C9879AF3480E6AEB6DEBE6FDD459B9A5D3F824870Bpimgpsh fullsize distrЗмаганне эрудытаў - гэта адно з мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва кафедрай міжнароднага бізнесу і маркетынгу. Традыцыйна ўдзельнікамі турніру становяцца не толькі студэнты факультэта эканомікі і кіравання, але і факультэта псіхалогіі.

Арганізатарамі тэматычнай інтэлектуальнай гульні з'яўляюцца ўдзельнікі праекта «Школа лідарства» і старшы выкладчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу Ларыса Скварцова.

Стартавала гульня са знаёмства студэнтаў з гісторыяй, мэтамі і традыцыямі Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, тэма якога сёлета прысвечана інавацыйнаму мысленню. Прадоўжыўся турнір шматлікімі заданнямі на кемлівасць.

– Чаму ў 1988 годзе на лагатыпе кампаніі Nestle знікла адно птушаня? З якой мэтай буйная сетка фінскіх гіпермаркетаў уводзіць касы запаволенага абслугоўвання? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні шукалі каманды знаўцаў факультэта эканомікі і кіравання і факультэта псіхалогіі падчас правядзення інтэлектуальнай гульні «Бізнес эрудыт», - расказала Ларыса Леанідаўна.

У барацьбе за перамогу першае месца заваявала каманда факультэта псіхалогіі, на другім месцы з адрывам толькі ў адзін бал скончыла гульню каманда пяцікурсніц спецыяльнасці «Сусветная эканоміка», на трэцім месцы апынуліся студэнты 3 курса спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць».

З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна азнаёміцца тут.