Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 06 Снежань 2016 10:10

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы і навучэнец Гуманітарнага каледжа адзначаны прэміяй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта імя Аляксандра Дубко

3087 2Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод адораным дзецям, навучэнцам і студэнтам Гродзеншчыны па выніках 2016 года прайшла ў Гродне. У гэтым годзе уладальнікамі прэстыжнай прэміі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта імя Аляксандра Дубко сталі 39 юнакоў. У іх ліку прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Так, сярод лаўрэатаў студэнтка факультэта псіхалогіі Аляксандра Адасько, студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Вікторыя Мядзведзева, студэнт факультэта фізічнай культуры Ян Слома і навучэнец Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Артур Мікішка.

Ўзнагароды самым таленавітым прадстаўнікам моладзі, якія дасягнулі значных поспехаў у вучобе, творчасці, спорце і прафесійным майстэрстве, уручылі намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Віктар Лісковіч і ўдава Аляксандра Дубко Эма Нікіфараўна. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прыняла першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Галіна Курганская.

- Кожны год гэтая база будзе папаўняцца новымі імёнамі. У яе будуць уключаны і сённяшнія лаўрэаты: студэнты і навучэнцы вышэйшых, сярэдніх спецыяльных, прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, а таксама школ і гімназій вобласці. Усяго ж за час існавання прэміі, а ўручаецца яна ў 19-ы раз, яе лаўрэатамі сталі 546 чалавек, - адзначыў Віктар Андрэевіч.