Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 06 Снежань 2016 09:20

У ГрДУ імя Янкі Купалы ўшаноўвалі юрыстаў Гродзеншчыны

IMG 8086Юрыдычная грамадскасць горада Гродна сумесна з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы напярэдадні Дня юрыста, 2 снежня, правяла ўрачыстае мерапрыемства. У сценах нашай alma mater ўшаноўвалі лепшых кіраўнікоў і работнікаў суда, адвакатуры, пракуратуры, следства, дзяржаўнага кантролю, натарыята, мытных органаў і органаў юстыцыі, а таксама студэнтаў і выкладчыкаў юрыдычнага факультэта ўніверсітэта і Гродзенскага філіяла "БІП - Інстытут правазнаўства».

Словы віншавання ў адрас тых, хто сабраўся, накіраваў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, старшыня Гродзенскай абласной ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» Васіль Герасімаў.

–Для прававеда няма мяжы прафесійнаму росту. І пра гэта сведчыць той факт, што сёння мы не проста святкуем Дзень юрыста, а ўшаноўваем лепшых з іх, - падкрэсліў Васіль Мікалаевіч. - Правазнаўцы адрозніваюцца згуртаванасцю. Вельмі высокі карпаратыўны дух спецыялістаў, якія працуюць у дзяржаўных структурах і прыватным сектары, у розных сферах эканомікі і сельскай гаспадаркі.

Ад імя органаў мясцовай улады прававедаў павіншаваў старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Мечыслаў Гой.

- Добры юрыст - гэта падтрымка для любога кіраўніка, юрыдычна правільныя рашэнні - гэта гарантыя развіцця прадпрыемства, - адзначыў Мечыслаў Браніслававіч. - Дзякуй вам за працу і за дапамогу, якую вы штодня аказваеце грамадзянам. У гэты святочны дзень хацелася б пажадаць вам усяго самага добрага, менш праблем і ўдачы!

З віншаваннямі ад імя шматтысячнага калектыву ГрДУ імя Янкі Купалы выступіў рэктар Андрэй Кароль:

- Я ўдзячны нашым калегам з сферы практычнай юрыспрудэнцыі за тую дапамогу, якую яны аказваюць штодня ў падрыхтоўцы кадраў, у карэкцыі навучальных траекторый нашых студэнтаў, якія сёння запатрабаваны на любой ніве, дзе ёсць паняцці справядлівасці і закона, - завяршыў Андрэй Дзмітрыевіч.

У гэты вечар цёплыя пажаданні гучалі і ад намесніка старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Алены Бубенчык, старшыні Гродзенскага абласнога суда Аляксандра Корзуна, старшыні эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Дзяніса Валдайцава, начальніка аддзела метадычнай і аналітычнай работы ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь саветніка юстыцыі Яўгеніі Парамонавай, начальніка ўпраўлення следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці генерал-маёра юстыцыі Іосіфа Ляонка, начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці Лідзіі Сямашка, намесніка пракурора вобласці Святланы Рахман, старшыні прэзідыума Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў Вадзіма Чарапіцы і выконваючага абавязкі па пасадзе начальніка УУС гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Шастайло.

Па ўжо існуючай традыцыі ў прафесійнае свята лепшыя юрысты рэгіянальнай юрыдычнай службы, работнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы былі ўзнагароджаны памятнымі знакамі, ганаровымі граматамі і падзячнымі лістамі рознага ўзроўню.

Так, рэктар нашага ўніверсітэта Андрэй Кароль атрымаў падзячны ліст ад імя начальніка УУС Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта У.І. Сіняўскага.

Дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава адзначана падзякай старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу Ігар Мартыненка - ганаровай граматай Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, намеснік дэкана юрыдычнага факультэта па практыцы, старшы выкладчык кафедры працоўнага і сацыяльнага права Наталля Рамульт - ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Акрамя таго, ганаровыя граматы ад адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г. Гродна атрымалі студэнты юрыдычнага факультэта нашай alma mater.

Даведка

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" штогод у першую нядзелю снежня ў Беларусі святкуецца Дзень юрыста. Свята адзначаюць адвакаты, пракуроры, суддзі, следчыя, спецыялісты па кадрах, юрысконсульты, выкладчыкі і навукоўцы, чыя дзейнасць звязана з юрыспрудэнцыяй.