Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 24 Лістапад 2016 14:46

Валанцёрскі атрад «Добрае сэрца» ГрДУ імя Янкі Купалы і актыў ПА/РК ГА «БРСМ» сталі ўдзельнікамі Рэспубліканскага валанцёрскага праекта «Усе фарбы жыцця для цябе» (ФОТАСПРАВАЗДАЧА)

2961 5Адначасова з дабрачынным праектам прайшоў фінал абласной акцыі, накіраванай на збор грашовых сродкаў АшмянскаМУ дзіцячаму дому.

Актыўная моладзь рэгіёну ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце арганізавала ўрачысты канцэрт. Тут усе ўдзельнікі акцыі прадставілі яркія нумары, сярод іх прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага Ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

- Студэнты-актывісты першаснай арганізацыі БРСМ юрыдычнага факультэта, факультэта эканомікі і кіравання і факультэта мастацтваў і дызайну прадставілі Ўвазе аўдыторыі харэаграфічныя пастаноўкі. А ўдзельнікі валанцёрскага атрада «Добрае сэрца» дапамаглі ў арганізацыі акцыі, - распавёў сакратар ПА/РК ГА «БРСМ» купалаўскага ўніверсітэта Андрэй Есін.

 

Даведка

Рэспубліканскі валанцёрскі праект «Усе фарбы жыцця для цябе» - дабрачынны non stop марафон. Традыцыйна ў мерапрыемствах праекта ўдзельнічаюць зоркі беларускай эстрады. Кожная творчая праграма прысвечана канкрэтным людзям: цяжка хворым дзецям, падлеткам, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Усе сабраныя ад продажу квіткоў сродкі арганізатары праекта накіроўваюць адрасна.