Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 23 Лістапад 2016 10:38

СППС: на юрыдычным факультэце і факультэце біялогіі і экалогіі правялі акцыю «Скажы тытуню «Не!»

2933 5Арганізатарамі акцыі выступілі супрацоўнікі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Цэнтра аховы здароўя і інфармацыйна-лектарскія групы студэнтаў юрыдычнага факультэта і факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы.

- Акцыя была накіравана на прапаганду здаровага ладу жыцця, - распавялі купалаўцы. - У яе рамках мы правялі апытанне «Зрабі свой выбар - курэнне або здароўе». Кожны ўдзельнік атрымаў інфармацыйны буклет і змог пакінуць свой голас супраць курэння на спецыяльным стэндзе.

Як адзначаюць супрацоўнікі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, у аснове дадзенай акцыі ляжаў прынцып роўнага навучання, які з'яўляецца эфектыўным сродкам змены матывацыі, установак, паводзін у коле аднагодкаў.