Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 17 Лістапад 2016 13:52

У ГрДУ імя Янкі Купалы вызначылі лепшую жаночую каманду ў гульнях па баскетболе

2859 93Гульні па баскетболе сярод жаночых каманд факультэтаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршылися. Па традыцыі спаборніцтвы праходзілі ў рамках круглагадовай спартакіяды.

У гэтым годзе ў спаборніцтве прынялі ўдзел 10 каманд. За права называцца пераможцамі змагаліся дзяўчаты педагагічнага, юрыдычнага, інжынерна-будаўнічага, філалагічнага факультэтаў, а таксама факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэта эканомікі і кіравання, факультэта біялогіі і экалогіі, факультэта псіхалогіі і факультэта мастацтваў і дызайну.

Па выніках шэрагу гульняў пераможцай першынства па баскетболе стала каманда студэнтак юрыдычнага факультэта. Другое месца - у дзяўчат факультэта матэматыкі і інфарматыкі, трэцяе занялі прадстаўніцы факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

На ўрачыстай цырымоніі закрыцця спаборніцтваў словы ўдзячнасці ў адрас баскетбалістак прагучалі ад прарэктара па выхаваўчай працы Васілія Сянько, начальніка ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксаны Котавай, загадчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры, прафесара Вячаслава Максімовіча і таксама ад начальніка спартыўнага клуба Кірыла Акуліча. Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы пажадалі дзяўчатам і надалей быць актыўнымі ў грамадскім і спартыўным жыцці ўніверсітэта, а таксама перамог.