Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 31 Студзень 2017 12:47

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў прыняць удзел у X Міжнароднай алімпіядзе ў сферы інфармацыйных тэхналогій «IT-Планета 2016/17»

Факультэт матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы атрымаў афіцыйны статус ўдзельніка ў X Міжнароднай алімпіядзе ў сферы інфармацыйных тэхналогій «IT-Планета 2016/17».

Удзельнікамі алімпіяды могуць стаць студэнты і маладыя дыпламаваныя спецыялісты ва ўзросце да 26 гадоў уключна, якія пражываюць у любой краіне свету.

Удзел у спаборніцтвах бясплатны, афіцыйная мова - руская.

Зарэгістравацца на алімпіяду можна на сайце world-it-planet.org.

Спаборніцтвы гэтага навучальнага года пройдуць у намінацыях «Праграмаванне», «Мабільныя платформы», «Тэлекам», «Хмарныя вылічэнні і базы даных», «Вольнае праграмнае забеспячэнне і робататэхніка», «Лічбавая творчасць» і «Аўтаматызаваныя інфармацыйныя сістэмы».

Лепшыя ўдзельнікі будуць запрошаныя на вытворчую практыку з магчымасцю далейшага працаўладкавання ад партнёраў спаборніцтваў.

Генеральным партнёрам і спонсарам ІТ-алімпіяды ў гэтым годзе выступае расійская кампанія AT Consulting. Партнёрамі і арганізатарамі конкурсаў юбілейнай алімпіяды выступаюць такія кампаніі як 1С, Cisco, Huawei, Intel, InterSystems, Oracle, СКБ «Контур», ГНУ/Линуксцентр, ГК «Кортексплюс» і прадстаўнікі ІКТ-рынку.

Спаборніцтвы пройдуць на працягу навучальнага года ў некалькі этапаў:

1) першы адборачны этап (онлайн-тэсціраванне) - з 1 па 25 снежня 2016 года;

2)першы адборачны этап (прыём работ) - з 1 снежня 2016 года па 20 сакавіка 2017 года;

3) другі адборачны этап (рашэнне практычных кейсаў) - з 1 па 20 сакавіка 2017 года;

4) міжнародны фінал - 26-29 мая 2017 года (г. Сочы).