Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 11 Лістапад 2016 11:20

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання

2776 2У Гродне і ў раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці будучыя абітурыенты напісалі тэсціраванне па выбраных прадметах.

Усяго на Гродзеншчыне было напісана 10 296 тэстаў. Рэгістрацыя для ўдзелу ў тэсціраванні ва ўсіх раёнах праводзілася з дапамогай аўтаматызаванай сістэмы. Жадаючыя напісаць тэсціраванне ў Гродне і Лідзе маглі зарэгістравацца ў рэжыме онлайн. Дарэчы, гэтай магчымасцю скарысталіся 894 чалавекі. Упершыню ў гэтым годзе такі спосаб рэгістрацыі быў даступны і для будучых абітурыентаў Ваўкавыска і Шчучына.

У перыяд падрыхтоўкі да правядзення тэсціравання супрацоўнікі Рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафарыентацыі моладзі правялі навучальныя семінары для арганізатараў тэсціравання ў Гродне і сямі раёнах Гродзенскай вобласці. У семінарах прынялі ўдзел больш за дзвесце чалавек, якія абмеркавалі пытанні фарміравання баз дадзеных удзельнікаў РТ з выкарыстаннем аўтаматызаванай сістэмы, правядзення тэсціравання ў аўдыторыях і захавання інфармацыйнай бяспекі. Акрамя таго, у ходзе сустрэчы ўдзельнікі прааналізавалі асноўныя памылкі, якія абітурыенты дапускаюць пры запаўненні бланка адказаў.

Нагадаем, што тыя, хто па ўважлівай прычыне не змог з'явіцца на тэсціраванне або прыняў рашэнне пісаць тэст па прадмеце іншага варыянту, маюць магчымасць прайсці РТ ў рэзервовыя дні 17-19 лістапада па ўсіх прадметах. Рэгістрацыя праходзіць у рэжыме онлайн або па адрасах: г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, каб. 101 (пн.-пт.: 9.00 -. 17.00 тэл.: 73-01-01, 74-14-86), г. Ліда, вул. Кірава, 20, каб. 409.

У астатніх раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці рэзервовы дзень - 19 лістапада. Пасля першага этапу рэпетыцыйнага тэсціравання на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў будуць размешчаны тэставыя заданні па ўсіх прадметах і іх рашэнне.