Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 08 Лістапад 2016 14:24

У ГрДУ імя Янкі Купалы ў пяты раз прайшлі аўтарскія курсы для настаўнікаў матэматыкі

2729 2Арганізатарам курсаў «Нестандартные способы решения задач по математике» выступіў факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Заняткі сабралі педагогаў з Гродна і Гродзенскай вобласці.

– Курсы накіраваны на стварэнне ўмоў для прафесійнага росту, аказанне навукова-метадычнай дапамогі педагогам школ, гімназій і ліцэяў, а таксама студэнтам педагагічных спецыяльнасцяў, - распавёў дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Юрый Раманоўскі. - Больш за тое, заняткі ў рамках курсаў спрыяюць развіццю прафесійнай кампетэнтнасці і творчага патэнцыялу студэнтаў. Усё гэта неабходна для эфектыўнай педагагічнай дзейнасці ў адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі адукацыі.

Увазе педагогаў былі прадстаўлены тэмы «Ураўненні і няроўнасці, якія змяшчаюць зменную пад знакам модуля», «Рашэнне задач па стэрэаметрыі. Сячэнні шматкантовікаў», «Ужыванне вытворнай да даследавання функцый, рашэння ўраўненняў і няроўнасцей», «Элементы тэорыі верагоднасцяў». Акрамя таго, настаўнікі атрымалі доступ да аўтарскіх навучальных і метадычных матэрыялах з дапамогай хмарных тэхналогій. Заняткі правялі загадчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Ірына Карлюкова і дэкан факультэта дўніверістэцкай падрыхтоўкі Юрый Раманоўскі.

- Усе разгледжаныя задачы і метады іх вырашэння не выходзяць за курс школьнай праграмы, аднак патрабуюць ад навучэнцаў лагічнага мыслення і ўмення зводзіць нестандартную задачу да стандартнай, - падкрэсліла Ірына Аляксандраўна. - На жаль, менавіта гэта ўменне бачыць «падказкі» і зводзіць задачу да той, алгарытм вырашэння якой добра адпрацаваны ў школе, з кожным годам выяўляецца ўсё ў меншай колькасці школьнікаў. Таксама ў ходзе аўтарскіх курсаў педагогам была прадстаўлена методыка вывучэння новай тэмы школьнага курсу матэматыкі ў 11-ых профільных класах «Тэорыя верагоднасцяў».

Частку заняткаў Юрый Раманоўскі праводзіў з выкарыстаннем інтэрактыўнай дошкі, на практыцы дэманструючы вялікія магчымасці такой формы арганізацыі навучальнага працэсу па матэматыцы.

 

Да тэмы

У лістападзе 2016 года факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ўпершыню заявіў аўтарскія курсы «Літаратурная адукацыя на ўроку і па-за ўрокам: традыцыі і наватарства» для педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. На курсы прыехалі настаўніка з раённых цэнтраў аграгарадкоў Гродзенскай вобласці.

Аўтарскія курсы па беларускай мове правёў член творчага калектыву Нацыянальнага інстытута адукацыі па стварэнні праграм і дапаможнікаў для факультатываў па беларускай літаратуры, стваральнік электроннага комплексу па беларускай літаратуры, член журы Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове, дырэктар навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалай Грынько.

Адкрыццё курсаў прадыктавана іх запатрабаванасцю сярод педагогаў устаноў адукацыі, якія актыўна прапаноўваюць да разгляду такія пытанні, як арганізацыя даследчай работы школьнікаў па літаратуры і літаратурнае краязнаўства.