Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 10 Лістапад 2016 13:58

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы будуць змагацца ў матэматычнай бітве «УІР ў свеце вышэйшай матэматыкі і тэорыі верагоднасцяў»

Math-battle «УІР у свеце вышэйшай матэматыкі і тэорыі верагоднасцяў» адбудзецца 10 лістапада 2016 года на факультэце матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

У рамках спаборніцтва каманды купалаўцаў паспаборнічаюць у пяці конкурсах. Удзельнікам трэба будзе прадставіць свае каманды журы, вынікі творчага і матэматычнага хатніх заданняў, лепшыя матэматычныя жарты, прыняць удзел у творчай майстэрні «У трыдзевятым царстве», а капітанам каманд паразважаць на тэму «Як у маё жыццё ўвайшла ўмоўная верагоднасць».

Акрамя гэтага, студэнты будуць змагацца ў дзвюх бітвах: будуць вырашаць задачы па тэорыі верагоднасці і адгадваць матэматычныя загадкі.

З умовамі і правіламі правядзення math-battle «УІР ў свеце вышэйшай матэматыкі і тэорыі верагоднасцяў» можна азнаёміцца ў дадатку.

Запрашаем падтрымаць каманды!

 

2715 2