Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 24 Кастрычнік 2016 11:46

У ГрДУ імя Янкі Купалы стартуюць адборачныя туры XXI конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод студэнтаў першага курса «Alma mater – любовь с первого курса»

2609 1Па выніках лёсавання, якое адбылося 11 кастрычніка, вызначаны выступленні каманд факультэтаў на XXI конкурсе мастацкай самадзейнасці студэнтаў-першакурснікаў «Alma mater – любовь с первого курса».

Адборачныя туры ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы будуць праходзіць у перыяд з 24 па 28 кастрычніка.

Сёння, у панядзелак, 24 кастрычніка, на галоўную сцэну ўніверсітэта выйдуць каманды факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і факультэта псіхалогіі.

У аўторак 25 кастрычніка, выступяць студэнты педагагічнага факультэта, факультэта эканомікі і кіравання і ваеннага факультэта.

У сераду, 26 кастрычніка, свае нумары прадставяць фізіка-тэхнічны факультэт, каманда замежных студэнтаў і інжынерна-будаўнічы факультэт.

У чацвер, 27 кастрычніка, гледачы ўбачаць пастаноўкі студэнтаў юрыдычнага факультэта, факультэта біялогіі і экалогіі і філалагічнага факультэта.

У пятніцу, 28 кастрычніка, сцэна ўніверсітэта прыме каманды факультэта фізічнай культуры, факультэта мастацтваў і дызайну, факультэта матэматыкі і інфарматыкі.

Паказ творчых нумароў студэнтаў 1 курса будзе праходзіць у актавай зале па вул. Леніна, 32 у 18.30.

Квіткі можна набыць у галоўным корпусе па вул. Э. Ажэшка, 22 у Рэгіянальным цэнтры турызму. Кантактны тэлефон: 77-37-85, +375 (29) 869-06-02.

Фінал XXI конкурсу мастацкай самадзейнасці студэнтаў-першакурснікаў «Alma mater – любовь с первого курса» адбудзецца ў Міжнародны дзень студэнта - 17 лістапада.