Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 24 Кастрычнік 2016 09:40

Рэгіянальны цэнтр тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі пры ГрДУ імя Янкі Купалы працягвае рэгістраваць абітурыентаў на першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання

2560 1На тэрыторыі Гродзенскай вобласці 11 кастрычніка стартаваў першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Рэгістрацыя на яго будзе праходзіць па 25 кастрычніка.

Зарэгістравацца на РТ можна пры наяўнасці пашпарта і квітанцыі аб аплаце па адрасах: г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 110; г. Ліда, вул. Кірава, 20, каб. 409. Акрамя таго, для ўдзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні ў г. Гродна, г. Ліда, г. Шчучын і г. Ваўкавыск можна прайсці рэгістрацыю online.

- У працэсе рэгістрацыі кожны абітурыент можа атрымаць інфармацыю і кансультацыю па пытаннях ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні, аб правілах прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, аб парадку прыёму ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, - адзначаюць работнікі Рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі, - Дарэчы, абітурыенты, якія ўдзельнічалі ва ўсіх трох этапах рэпетыцыйнага тэсціравання, на цэнтралізаваным тэсціраванні маюць вынікі ў сярэднім на 15-20% вышэй у параўнанні з іншымі ўдзельнікамі.

Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання пройдзе ў г. Гродна і ва ўсіх раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці ў перыяд з 27 кастрычніка па 1 лістапада 2016 года.

Поўную інфармацыю па пытаннях РТ можна атрымаць у Рэгіянальным цэнтры тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі па адрасе: г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 101, тэл.: 8 (0152) 74-14-86, 73-01-01, e-mail: ctest@grsu.by.