Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 24 Кастрычнік 2016 08:58

Вынікі гадавой дзейнасці Савета маладых спецыялістаў падвялі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 8884Савет маладых спецыялістаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы быў створаны 1 верасня 2015 года. За гэты час зроблена многае па ўдасканаленні сістэмы работы з маладымі выкладчыкамі і супрацоўнікамі ВНУ. На пасяджэнні ўдзельнікі Савета падвялі вынікі яго гадавой дзейнасці.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася першы прарэктар. У сваім выступе Ірына Кітурка адзначыла поспех распрацаванай у купалаўскім ВНУ праграмы па адаптацыі і падтрымцы маладых спецыялістаў, які пацвердзіла актуальнымі лічбамі.

- Больш за 75% маладых спецыялістаў нашага ўніверсітэта працягваюць сваё навучанне ў магістратуры і аспірантуры, а затым застаюцца працаваць у сценах роднай альма-матэр, - падагульніла Ірына Фёдараўна.

Госцем сустрэчы стаў намеснік пракурора г. Гродна Дзмітрый Антановіч, які расказаў аб стане барацьбы з правапарушэннямі, звязанымі з незаконным абаротам наркотыкаў, карупцыяй і іншымі эканамічнымі злачынствамі.

Старшыня прафсаюзнага камітэта работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы Ігар Кергет адзначыў асноўныя задачы арганізацыі, распавёў аб шматлікіх мерапрыемствах, накіраваных на сацыяльную падтрымку маладых спецыялістаў у нашым універсітэце. Сярод прыярытэтаў назваў паляпшэнне заработнай платы, умоў працы і адпачынку, а таксама жыллёвых умоў работнікаў.

Завяршыла сустрэчу старшыня Савета маладых спецыялістаў, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела па кіраванні якасцю адукацыі вучэбна-метадычнага кіравання, дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі факультэта матэматыкі і інфарматыкі Дар'я Шпак, прадставіўшы асноўныя вынікі гадавой працы Савета і адзначыўшы, што ва ўніверсітэце запланаваны шэраг мерапрыемстваў па адаптацыі і згуртаванню маладых супрацоўнікаў. Сярод бліжэйшых - экскурсія ў нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", якая адбудзецца 30 кастрычніка.