Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 21 Кастрычнік 2016 11:11

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і супрацоўнікаў універсітэта прыняць удзел у конкурсе праграмы «Erasmus + Крэдытная мабільнасць»

Аб'яўлены конкурс на падачу заявак у рамках праграмы «Erasmus+ Крэдытная мабільнасць» для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага щніверсітэта імя Янкі Купалы.

Стажыроўка будзе праходзіць у Дзяржаўным універсітэце прыкладных навук г. Ломжа (Польшча) па наступных спецыяльнасцях:

- Computer Science («Інфарматыка»);

- Food Processing («Перапрацоўка харчовых прадуктаў»).

Працягласць праграмы для студэнтаў - 5 месяцаў.

Неабходны ўзровень валодання англійскай мовай – B1/B2.

Стыпендыя складае 750 еўра ў месяц.

Працягласць праграмы для супрацоўнікаў (чытанне лекцый альбо стажыроўка) - 6 дзён.

Неабходны ўзровень валодання англійскай мовай – B2.

Памер фінансавання - 140 еўра ў дзень.

Заяўкі прымаюцца да 8 лістапада.

Кантакты

Адрас: г. Гродна, вул. Э. Ажэшкі, 22, аўд. 216

Тэл. 68-12-44