Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 13 Кастрычнік 2016 10:05

Аб інавацыйных формах навучання, якія базіруюцца на інфармацыйных тэхналогіях, размаўлялі на педагагічным факультэце

2462 3На педагагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы правялі пасяджэнне метадычнай камісіі. У сустрэчы прыняў удзел загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый Алег Уладзіміравіч Каляга.

На пасяджэнні абмеркавалі пытанні ўкаранення на педагагічным факультэце інавацыйных формаў навучання, якія базіруюцца на інфармацыйных тэхналогіях. Старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Таццяна Міхайлаўна Гімпель прадставіла ацэнку выніковасці выкарыстання на факультэце дыстанцыйных формаў правядзення вучэбных заняткаў, магчымасцяў інтэрактыўных сродкаў адукацыйнага партала, сацыяльных сетак, электронных вучэбна-метадычных комплексаў.

У сваю чаргу Алег Уладзіміравіч Каляга звярнуў увагу членаў метадычнай камісіі на неабходнасць пашырэння супрацоўніцтва паміж лабараторыяй адукацыйных інавацый і кафедрамі педагагічнага факультэта на платформе электроннага навукова-метадычнага часопіса «Университет образовательных инноваций». Таксама загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый распавёў пра досвед арганізацыі і правядзення эўрыстычнага інтэрнэт-занятку, інтэграцыі сацыяльнай сеткі «Вконтакте» і сэрвісаў вэб 2.0 з адукацыйным парталам.

З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.