Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 12 Кастрычнік 2016 09:13

Адборачныя туры XXI конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод студэнтаў першага курса «Alma mater – любовь с первого курса» пройдуць у ГрДУ імя Янкі Купалы

2351 0Па выніках лёсавання, якое прайшло 11 кастрычніка 2016 года, вызначаны выступленні каманд факультэтаў на XXI конкурсе мастацкай самадзейнасці студэнтаў-першакурснікаў «Alma mater – любовь с первого курса».

Адборачныя туры будуць праходзіць ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў перыяд з 24 па 28 кастрычніка.

24 кастрычніка на галоўную сцэну ўніверсітэта выйдуць каманды факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і факультэта псіхалогіі.

25 кастрычніка выступяць студэнты педагагічнага факультэта, факультэта эканомікі і кіравання і ваеннага факультэта.

26 кастрычніка свае нумары прадставяць фізіка-тэхнічны факультэт, каманда замежных студэнтаў і інжынерна-будаўнічы факультэт.

27 кастрычніка гледачы ўбачаць пастаноўкі студэнтаў юрыдычнага факультэта, факультэта біялогіі і экалогіі і філалагічнага факультэта.

28 кастрычніка сцэна ўніверсітэта прыме каманды факультэта фізічнай культуры, факультэта мастацтваў і дызайну, факультэта матэматыкі і інфарматыкі.

Паказ творчых нумароў студэнтаў 1 курса будзе праходзіць у актавай зале па вул. Леніна, 32 у 18.30.

Квіткі можна набыць у галоўным корпусе па вул. Э. Ажэшкі, 22 у Рэгіянальным цэнтры турызму. Кантактныя тэлефоны: 77-37-85, +375 (29) 869-06-02.