Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 12 Кастрычнік 2016 08:59

Восеньскі крос прабеглі студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы

2410 13У рамках круглагадовай спартакіяды сярод студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 8 кастрычніка 2016 года ва ўрочышчы Пышкі прайшоў традыцыйны восеньскі крос. Спаборніцтвы ў гэтым годзе сабралі больш за 100 удзельнікаў і 11 каманд.

Дзяўчаты беглі дыстанцыю ў 500 м, а юнакі - у 1000 м.

Па выніках кроса першае месца сярод каманд дзяўчат заваявалі прадстаўніцы юрыдычнага факультэта. Другое месца дасталося студэнткам факультэта біялогіі і экалогіі. Трэцяе месца ў каманды факультэта матэматыкі і інфарматыкі.

У асабістым заліку сярод дзяўчат лепшай стала студэнтка юрыдычнага факультэта Анастасія Дзямко, якая паказала вынік 1.27.79 мін. Другое месца заняла студэнтка факультэта матэматыкі і інфарматыкі Кацярына Гачко (1.28.65 мін вынік), трэцяе - студэнтка педагагічнага факультэта Вераніка Кажанеўская (1.31.15 мін вынік).

Сярод каманд юнакоў пераможцамі былі прызнаныя курсанты ваеннага факультэта. На другім месцы апынуліся прадстаўнікі інжынерна-будаўнічага факультета. Трэцімі сталі студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі.

У асабістым заліку сярод хлопцаў першае месца заваяваў студэнт юрыдычнага факультэта Дзяніс Ткач з вынікам 2.40.64 мін. Другое месца ў студэнта інжынерна-будаўнічага факультэта Уладзіслава Жыткова (2.42.10 мін вынік), трэцяе - у студэнта факультэта эканомікі і кіравання Яўгенія Касьяна (2.44.36 мін вынік).

Галоўным суддзёй спаборніцтваў выступіў дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры Віктар Уладзіміравіч Рудзенік.