Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 07 Кастрычнік 2016 14:13

Загадчык кафедры лагістыкі і метадаў кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы В.Я. Хартоўскі стаў лаўрэатам I Міжнароднага конкурса на лепшую навуковую і вучэбную публікацыю

7100У 2016 годзе група кампаній «ИНФРА-М» сумесна з Міжнародным фондам развіцця навукі і адукацыі ўпершыню аб'явіла конкурс на лепшую навуковую і вучэбную публікацыю «Академус».

 

Конкурс накіраваны на дэманстрацыю дасягненняў у галіне навукі, тэхнікі і адукацыі, прадстаўленых у манаграфіях, падручніках і навучальных дапаможніках,  адкрыццё для шырокай грамадскасці новых таленавітых аўтараў і стымуляванне іх да далейшай навукова-даследчай працы.

З 1 красавіка па 1 жніўня ў аргкамітэт паступіла больш за 500 заявак, з якіх 346 былі дапушчаныя да ўдзелу ў конкурсе. Пераможцы і лаўрэаты былі абраныя па 12 намінацыях (асобна для вучэбнай і навуковай літаратуры).

У выніку калектыў аўтараў, у які ўваходзяць прадстаўнікі чатырох ВНУ - Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Волжскага гуманітарнага інстытута і Валгаградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, стаў лаўрэатам у намінацыі «Эканоміка і кіраванне». Сярод аўтараў загадчык кафедры лагістыкі і метадаў кіравання факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Вадзім Яўгеньевіч Хартоўскі. На конкурс навукоўцы прадставілі навучальны дапаможнік «Лагістыка: метады і мадэлі».