Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 06 Кастрычнік 2016 10:01

Каманда «Камунальнік-ГрДУ» стала пераможцай міжнароднага турніра па валейболе сярод жаночых каманд «Луцк сустракае сяброў 2016»

2378 1З 30 верасня па 2 кастрычніка 2016 года ў г. Луцк (Украіна) адбыўся міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд «Луцк сустракае сяброў 2016».

Удзел прынялі 4 каманды: «Волынь» г. Луцк (Украіна), «Камунальнік-ГрДУ» г. Гродна (Беларусь), «Орбита» г. Запарожжа (Украіна), «Мегу-ОШВСМ» г. Роўна (Украіна).

У барацьбе за першое месца каманда «Камунальнік-ГрДУ» атрымала перамогу над камандай «Волынь» з лікам 3:1.