Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 04 Кастрычнік 2016 09:05

Акцыю «Скажы алкаголю «Не!» правялі студэнцкая інфармацыйна-лектарская група юрыдычнага факультэта і супрацоўнікі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы

2332 1Акцыя накіравана на прапаганду здаровага ладу жыцця і прафілактыку супрацьпраўных паводзін.

- Праблема ўжывання алкаголю з'яўляецца актуальнай. І часцяком большасць злачынстваў і правапарушэнняў здзяйсняецца ў стане алкагольнага ап'янення, - адзначыла сацыяльны педагог 2 катэгорыі Цэнтра аховы здароўя Таццяна Ігараўна Цыральчук.

У рамках акцыі сярод студэнтаў праводзілася апытанне «Зрабі свой выбар - алкаголь або здароўе». Кожны ўдзельнік атрымаў інфармацыйны буклет і змог на інфармацыйным стэндзе азнаёміцца з адміністрацыйнай адказнасцю за ўжыванне алкагольных напояў.

У аснове дадзенай акцыі ляжаў прынцып раўнага навучання, які з'яўляецца эфектыўным сродкам змены матывацыі, установак, паводзін у коле аднагодкаў.

- Неабходна адзначыць, што такая групавая форма працы з'яўляецца эфектыўным сродкам прапаганды здаровага ладу жыцця сярод студэнцкай моладзі, - распавяла каардынатар студэнцкай інфармацыйна-лектарскай групы юрыдычнага факультэта, педагог-псіхолаг 1 катэгорыі Цэнтра аховы здароўя Вольга Мікалаеўна Кядала.