Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 30 Верасень 2016 16:23

«Камунальнік-ГрДУ» стаў другім на Адкрытым турніры па валейболе сярод жаночых каманд памяці Заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь У.М. Карчэўскага

2320 8Спаборніцтвы 23-25 верасня 2016 года сабралі ў г. Ліда чатыры каманды-ўдзельніцы: «Камунальнік-ГрДУ» (Беларусь), «Атлант» (Беларусь), «Спарта» (Расія) і «Континиум» (Украіна).

Павіталі дзяўчат начальнік спартыўнага клуба Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Кірыл Іванавіч Акуліч і старшыня валейбольнага клуба «Гродзенскі камунальнік» Аляксей Пятровіч Сивирчуков, якія пажадалі камандам бескампраміснай барацьбы за права называцца лепшымі.

Па выніках праведзеных гульняў каманда купалаўскага ўніверсітэта «Камунальнік-ГрДУ» заняла другое месца. Першымі апынуліся дзяўчыны з Расіі, трэцяе і чацвёртае месцы падзялілі «Континиум» з Украіны і беларускі «Атлант».

Даведка

Уладзімір Максімавіч Карчэўскі - выдатнік фізічнай культуры СССР (1974), заслужаны трэнер БССР (1992), выдатнік адукацыі Беларусі (1996), заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (2000).

Больш за 20 гадоў працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Пачынаў як загадчык кафедры спартыўных гульняў факультэта фізічнай культуры, працягнуў у якасці дэкана факультэта і памочніка рэктара. Больш за восем гадоў прысвяціў сябе трэнерству спартыўных валейбольных клубаў г. Гродна «Камунальнік» і «Нёман».