Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 30 Верасень 2016 11:02

На педагагічным факультэце адбылася сустрэча выпускнікоў 1966 года

2209 1102Сабраліся выпускнікі ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе іх павіталі прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Васільевіч Сянько і дэкан педагагічнага факультэта Святлана Якаўлеўна Кострыца.

Выпускнікі ўспомнілі свае нялёгкія, але вельмі цікавыя і вясёлыя студэнцкія гады: вучоба, паходы ў кіно, экскурсіі, студэнцкія капуснікі, жыццё ў інтэрнаце.

Намеснік дэкана факультэта па ідэалагічнай і выхаваўчай працы Алена Мікалаеўна Лапкоўская для гасцей арганізавала экскурсію ў Музей гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы. Таксама яны наведалі аўдыторыю імя Д.С. Маркоўскага і дом-музей Элізы Ажэшкі.

Пазней выпускнікоў сустрэлі студэнты і выкладчыкі педагагічнага факультэта: купалаўцы падрыхтавалі для юбіляраў насычаную канцэртную праграму.

У канцы сустрэчы выпускнікі выступілі са словам у адказ і распавялі пра сваю шматгадовую педагагічную і грамадскую дзейнасць, аб адданасці абранай прафесіі - настаўнік пачатковых класаў. Студэнты з вуснаў гасцей неаднаразова чулі словы  ўдзячнасці Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы і Рэспубліцы Беларусь.

З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.