Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 28 Верасень 2016 15:24

Выстава-кірмаш «Беларусь хлебасольная» адбылася на юрыдычным факультэце (ФОТАСПРАВАЗДАЧА)

IMG 4948Больш за 15 творчых калектываў на юрыдычным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы сабрала IV дабрачынная выстава-кірмаш «Беларусь хлебасольная».

Купалаўцы прадставілі стравы нацыянальнай беларускай кухні, прэзентавалі іх журы, у склад якога ўвайшло кіраўніцтва факультэта, а таксама прадэманстравалі свае танцавальныя і вакальныя таленты.

Прызёрам і пераможцу выставы-кірмашу былі ўручаны дыпломы і падарункі ад прафсаюзнага камітэта купалаўскага ўніверсітэта.

Па выніках працы выставы-кірмашу, якая насіла дабрачынны характар, студэнтам удалося сабраць 294,47 беларускіх рублёў. Усе сродкі будуць накіраваныя ў Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.