Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 28 Верасень 2016 08:49

У ГрДУ імя Янкі Купалы стартавалі спаборніцтвы па міні-футболе сярод студэнтаў

IMG 6000Сёння, 27 верасня 2016 года, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачаліся спаборніцтвы па міні-футболе. Каманды студэнтаў 13 факультэтаў на працягу двух тыдняў будуць змагацца за права называцца пераможцам.

Павітаў каманды загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры, заслужаны трэнер СССР і БССР Вячаслаў Аляксандравіч Максімовіч. У адрас купалаўцаў Вячаслаў Аляксандравіч накіраваў пажаданні сумленнай і бескампраміснай барацьбы за першае месца, поспеху і здароўя.

Сёння на футбольныя палі выйдуць каманды дзесяці факультэтаў.

Юрыдычны факультэт згуляе з філалагічным, ваенны - з факультэтам матэматыкі і інфарматыкі, факультэт псіхалогіі - з факультэтам эканомікі і кіравання, факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання - з інжынерна-будаўнічым факультэтам, а факультэт біялогіі і экалогіі - з факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму.

З раскладам гульняў каманд можна азнаёмицца па спасылцы.

Запрашаем купалаўцаў на футбольныя палі хварэць за свае каманды!