Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 27 Верасень 2016 10:51

«Пасвячэнне ў першакурснікі - 2016» прайшло на факультэце матэматыкі і інфарматыкі

276 учорашніх абітурыентаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сабрала выязное культурна-масавае мерапрыемства «Пасвячэнне ў першакурснікі - 2016».

Для рабят арганізатары падрыхтавалі шэраг выпрабаванняў. Купалаўцы прайшлі захапляльны квэст на базе адпачынку «Пагараны», выйгралі прызы ў шматлікіх конкурсах і паказалі свае танцавальныя здольнасці.

- Вечар запомніўся кожнаму. Маса пазітыўных эмоцый напаўнялі гэты цудоўнае свята. Мы атрымалі магутны зарад энергіі, бліжэй пазнаёміліся адзін з адным, сталі адной вясёлай і дружнай камандай, - распавялі студэнты-першакурснікі факультэта.

З усімі навінамі факультэта матэматыкі і інфарматыкі можна азнаёміцца тут.