Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 27 Верасень 2016 09:07

Прадстаўнікі бізнес-колаў кітайскай правінцыі Ганьсу зацікаўлены ў цесным супрацоўніцтве з ГрДУ імя Янкі Купалы

8Пра гэта стала вядома падчас панэльных дыскусій «Гродзенскі рэгіён і правінцыя Ганьсу - новы ўзровень супрацоўніцтва», якія прайшлі ў рамках XVIII Рэспубліканскай універсальнай выставы-кірмашу «Еўрарэгіён «Нёман - 2016». Арганізатарам сустрэч выступіў Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі дзелавых колаў правінцыі Ганьсу (КНР), дэкан факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Яўгеньеўна Карпіцкая і дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі, прадстаўнікі вядучых прадпрыемстваў Гродзеншчыны, многія з якіх таксама з'яўляюцца ўдзельнікамі Каардынацыйных саветаў па падрыхтоўцы кадраў у нашым універсітэце. Мадэратарам сустрэчы выступіў намеснік старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Георгіевіч Болтрык.

Падчас дыскусій абмяркоўваліся пытанні, звязаныя са сферамі эканомікі і гандлю, будаўніцтва і аховы здароўя. Асаблівую цікавасць у прадстаўнікоў кітайскага боку выклікала сфера адукацыі: у прыватнасці, перспектывы супрацоўніцтва з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы.

- Прадстаўляючы купалаўскі ўніверсітэт, мы распавялі пра даўняе і плённае супрацоўніцтве нашай ВНУ з універсітэтамі Кітая. Гэта вельмі парадавала кітайскіх калегаў, так як яны не здагадваліся пра такія сур'ёзныя напрацоўкі, якія маюць месца ў сферы адукацыі паміж Гродзенскім універсітэтам і ВНУ КНР, - адзначыла дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Яўгеньеўна Карпіцкая. - Не менш цікавым для гасцей стаў і той факт, што ў нашай альма-матэр створаны і паспяхова працуе Кабінет Канфуцыя, дзе студэнты вывучаюць кітайскую мову і знаёмяцца з культурай гэтай усходняй краіны. А таксама тое, што на факультэце эканомікі і кіравання навучаюцца адзін аспірант і адзін магістрант з Кітая.

У рамках панэльных дыскусій прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы і дзелавых колаў кітайскай правінцыі Ганьсу пазначылі кірункі ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі і бізнесу.

У планах у бакоў - арганізаваць рускамоўную падрыхтоўку спецыялістаў з КНР для прадпрыемстваў, адкрытых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы кітайскіх інвестыцый. Таксама даць студэнтам спецыяльнасцяў «Сусветная эканоміка» і «Турызм і гасціннасць» нашага ўніверсітэта магчымасць вывучаць кітайскую мову і паглыбляць веды ў галіне вядзенні бізнесу, пашырыць акадэмічную мабільнасць студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў.

- Прадстаўнікі правінцыі Ганьсу гатовыя ўзяць купалаўцаў на навучанне ў кітайскія ВНУ. На гэта ўжо атрымана папярэдняя згода, - падкрэсліў дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі. - Больш за тое, віцэ-прэзідэнт кампаніі Eastern Crown Hotels Group Джунт Хао, які інвеставаў ў гасцініцу «Гародня», адзначыў патрэбу ў кадрах для вядзення гасцінічнага бізнесу ў нашым горадзе і запэўніў, што купалаўцы змогуць прайсці стажыроўкі на прадпрыемствах гасцінічнай карпарацыі ў Кітаі.