Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 27 Верасень 2016 09:07

Павышэнне міжнароднай пазнавальнасці ўніверсітэтаў абмеркавала дэлегацыя ГрДУ імя Янкі Купалы ў час круглага стала ў КазНУ імя аль-Фарабі (Казахстан)

2Круглы стол «Павышэнне міжнароднай пазнавальнасці ВНУ Казахстана» з удзелам рэгіянальнага дырэктара па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі міжнароднага рэйтынгавага агенцтва QS World University Rankings Зоі Зайцавай 23 верасня сабраў у г. Алма-Аты рэктараў казахстанскіх ВНУ і прадстаўнікоў навукова-адукацыйнай грамадскасці.

Па запрашэнні рэктара Казахскага нацыянальнага ўніверсітэта імя аль-Фарабі ў сустрэчы прыняла ўдзел дэлегацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў складзе прарэктара па вучэбнай рабоце Генадзя Аляксеевіча Гачко, загадчыка кафедры журналістыкі Тамары Анатольеўны Піваварчык і начальніка аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Вольгі Вітальеўны Мінавай.

У ходзе круглага стала абмяркоўваліся пытанні павышэння міжнароднай пазнавальнасці ўніверсітэтаў пры дапамозе інструментаў рэйтынгу QS World University Rankings. У прыватнасці, удзельнікі сустрэчы адзначылі, што за апошнія пяць гадоў казахстанскія ВНУ актыўна прасунуліся ў сусветных рэйтынгавых сістэмах. Да прыкладу, КазНУ імя аль-Фарабі ў рэйтынгу QS першым сярод ВНУ Цэнтральны Азіі увайшоў у топ-250 лепшых універсітэтаў свету, заняўшы 236 месца. У гэтую групу таксама ўвайшла яшчэ адна ВНУ СНД - Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава.

- На сустрэчы была дасягнутая дамоўленасць правесці дыстанцыйны навучальны семінар па прасоўванні купалаўскага ўніверсітэта ў міжнародным рэйтынгу QS, - распавёў прарэктар па вучэбнай працы Генадзій Аляксеевіч Гачко.

У рамках візіту дэлегацыя ГрДУ імя Янкі Купалы правяла перамовы з кіраўніцтвам найбуйнейшых універсітэтаў Казахстана, сярод якіх Казахскі нацыянальны ўніверсітэт імя аль-Фарабі, Еўразійскі нацыянальны ўніверсітэт імя Л.Н. Гумілёва, Казахскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Абая, Казахская акадэмія спорту і турызму.

Казахскі бок праявіў цікавасць да пашырэння акадэмічнай мабільнасці студэнтаў на парытэтнай аснове, да праграмы «Запрошаны прафесар», да арганізацыі стажыровак для магістрантаў і дактарантаў, да падрыхтоўкі магістрантаў па праграме «Адукацыйны менеджмент» і да Летняй школы рускай мовы, якая другі год запар мае поспех сярод замежнікаў.

 

Даведка

QS World University Rankings – міжнародны рэйтынг лепшых універсітэтаў. У рэйтынгу QS вышэйшыя навучальныя ўстановы свету ацэньваюцца па шасці крытэрам: аўтарытэтнасці ў галіне навуковых даследаванняў, суадносіны прафесарска-выкладчыцкага складу да ліку студэнтаў, рэпутацыі ВНУ сярод працадаўцаў, індэкса цытуемасці навуковых публікацый, долі замежных студэнтаў і долі замежных выкладчыкаў.