Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 26 Верасень 2016 09:06

Першакурснікі педагагічнага факультэта прадэманстравалі свае таленты

DSC 0964На педагагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбыўся традыцыйны конкурс першакурснікаў «Паглядзіце, хто прыйшоў!».

- Кожны год гэты конкурс становіцца сапраўдным выпрабаваннем для новаспечаных студэнтаў. Можна сказаць, што гэта іх першы шанец заявіць пра сябе на факультэце, - распавялі арганізатары мерапрыемства.

Студэнты дэманстравалі не толькі ўменне трымацца на сцэне, але і акцёрскае майстэрства, вакал, зладжаныя рухі пад музыку.

Паглядзець і ацаніць выступленні ўдзельнікаў конкурсу прыйшлі дэкан педагагічнага факультэта Святлана Якаўлеўна Кострыца, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Наталля Сяргееўна Міхайлава, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай працы Алена Мікалаеўна Лапкоўская, старшыня прафкама студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы Яўгеній Міхаловіч, старшыня Каардынацыйнага студэнцкага савета ўніверсітэта, старшыня прафбюро педагагічнага факультэта Яна Мілюк, сакратар ГА «БРСМ» факультэта Вераніка Кажанеўская, а таксама выпускнікі факультэта Сяргей Іваноў, Гражына Спевак, Маргарыта Фомкіна, Яўгеній Малішэўскі і Аляксандра Калясень.

Па выніках конкурсу першакурснікі за свае старанні атрымалі граматы, салодкія прызы і памятныя падарункі ад кіраўніцтва педагагічнага факультэта, прафсаюзнага камітэта студэнтаў, першаснай студэнцкай арганізацыі "Белая Русь" і ПА/РК ГА «БРСМ» нашага ўніверсітэта.

З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.