Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 26 Верасень 2016 09:00

Першынство ГрДУ імя Янкі Купалы па спартыўным арыентаванні «Першы старт» прайшло ў Гродна

2235 1Спаборніцтвы праходзілі ў рамках праекта "Марафон здароўя" і сабралі 115 студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў парку імя Жылібера. Па-за конкурсам ўдзельнічалі студэнты старэйшых курсаў, супрацоўнікі ўніверсітэта і члены іх сем'яў.

Купалаўцы павінны былі як мага хутчэй прайсці маршрут, адзначыўшыся на кантрольных пунктах. Юнакам у гэтым годзе прапанавалі паспаборнічаць на трох дыстанцыях, якія прадугледжваюць розную колькасць кантрольных кропак.

Сярод дзяўчат на дыстанцыі «А» лепшай была прызнаная студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Жачкіна. Другое месца заняла студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Лізавета Мікуць, трэцяе - Юлія Дарашкевіч.

Пераможцамі на дыстанцыі «В» сталі студэнткі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Дзіяна Угрыновіч, Ксенія Мікуліч і Таццяна Карпала.

Прызавыя месцы на дыстанцыі «С» падзялілі студэнтка факультэта фізічнай культуры Анастасія Мажэйка, студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Аплевіч і студэнтка факультэта фізічнай культуры Дар'я Шпэтная.

Сярод юнакоў на дыстанцыі «А» пераможцамі сталі студэнты факультэта фізічнай культуры Мікіта Шэўчык, Максім Мароз і Вадзім Ушко. На дыстанцыі «С» лепшым быў студэнт факультэта фізічнай культуры Захар Дзьмітрэнка. Другое месца - у студэнта факультэта фізічнай культуры Дзмітрыя Шніпко, трэцяе - у студэнта факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Мікіты Казулька.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі турыстычны клуб «Кронан», кафедра фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры, факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, а галоўным суддзёй спаборніцтваў - дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры Эдвард Станіслававіч Ародзь.