Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 26 Верасень 2016 08:56

Сумесную распрацоўку ГрДУ імя Янкі Купалы і Лідскага завода электравырабаў прадставілі на рэспубліканскай універсальнай выставе-кірмашы «Еўрарэгіён Нёман - 2016»

2237 1Спецыялісты фізіка-тэхнічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сумесна з РУП «Вучэбна-навукова-вытворчым цэнтр «Технолаб» па замове Лідскага завода электравырабаў прынялі ўдзел у распрацоўцы і тэставанні новага пакалення энергазберагальных святлодыёдных свяцілень. Мадэль вулічнай свяцільні назвалі «Купала» ў гонар нашай alma mater.

Распрацоўку прадстаўнікі ўніверсітэта і завода прэзентавалі сёння, 23 верасня, на XVIII Рэспубліканскай універсальнай выставе-кірмашы «Еўрарэгіён Нёман - 2016».

- Новы тып свяцільні па параметрах цалкам не саступае прадукцыі вядучых сусветных брэндаў, можа эксплуатавацца ў шырокім дыяпазоне кліматычных умоў і прымяняцца для асвятлення дарог і адкрытых тэрыторый, эканомячы электрычную энергію і зніжаючы эксплуатацыйныя выдаткі, - распавёў дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Андрэй Яўгеньевіч Герман.