Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 22 Верасень 2016 12:03

Курсанты ваеннага факультэта прынялі ўдзел у цырымоніі перапахавання вайскоўцаў, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны

cc0544da23c4874c31fdb65fafdfef22У Гродне ўрачыста перапахавалі парэшткі больш за 1600 ваеннаслужачых, якія загінулі ў лагеры ваеннапалонных шталаг 324 у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пакланіцца іх памяці прыехалі сваякі чырвонаармейцаў, імёны якіх ўсталявалі дзякуючы пошукавай працы.

Мітынг з удзелам прадстаўнікоў органаў мясцовай улады, курсантаў ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы і гарадзенцаў прайшоў каля стэлы ў памяць пра вязняў лагера, усталяваным на тэрыторыі мікрараёна Фолюш. З усімі воінскімі ўшанаваннямі ваеннапалонных пахавалі ў брацкай магіле.

– Наш абавязак зрабіць усё для таго, каб будучыя пакаленні ведалі праўду пра тыя падзеі і памяталі, якой цаной была заваявана Перамога. Быць нашчадкамі пераможцаў - вялікі гонар. Нам працягваць традыцыі нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў, і абавязак кожнага - увекавечыць памяць аб тых, хто аддаў жыцці ў імя выратавання свету, - адзначыла намеснік старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Зоя Вацлаваўна Кулеша.

Пошукавыя работы на тэрыторыі былога канцлагера для ваеннапалонных, які размяшчаўся ў першыя гады вайны на тэрыторыі ваеннага гарадка ў мікрараёне Фолюш, праводзяцца з 2008 года. Сіламі байцоў 52 асобнага спецыялізаванага батальёна штогод атрымоўваецца ўсталяваць імёны і знайсці сваякоў чырвонаармейцаў, якія доўгія гады лічыліся прапаўшымі без вестак. У гэтым годзе вынятыя 1600 астанкаў ваеннапалонных, выяўлена 25 медальёнаў і ўстаноўлена 23 прозвішчы.

- Устанавіць прозвішча байца - найважнейшая мэта пошукавай працы. Вынікамі экспедыцыі гэтага года задаволеныя. Вялікая ўдача - знайсці медальён, прачытаць ўкладыш і ўсталяваць імя, - распавёў камандзір першай спецыялізаванай пошукавай роты 52 асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Павел Анатольевіч Галецкі.

Ва ўрачыстай абстаноўцы жэтоны загінуўшых чырвонаармейцаў перадаў сваякам начальнік накірунку ідэалагічнай працы і сацыяльнай абароны ваеннага камісарыята вобласці Валерый Мікалаевіч Буцько. Ён адзначыў, што існуе вялікая ўпэўненасць у бліжэйшы час знайсці сваякоў яшчэ дзевяці ваеннапалонных, якія загінулі ў шталагу.

Па матэрыялах газеты «Гродзенская праўда»

З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца тут.