Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 21 Верасень 2016 12:11

Канцэрт першакурснікаў «Пяць хвілін славы» прайшоў на юрыдычным факультэце (ФОТАСПРАВАЗДАЧА)

IMG 4387Першакурснікі юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы паказалі свае таленты на традыцыйным канцэрце «Пяць хвілін славы».

Выступы новаспечаных купалаўцаў ацэньвала журы. У яго склад увайшлі намеснік старшыні мастацкага студэнцкага савета ўніверсітэта, студэнт 5 курса юрыдычнага факультэта Кірыл Крыпа, дырэктар тэатра гумару «Канкан» Аляксандр Лахнюк, акцёр тэатра гумару «Канкан» Уладзімір Бальшакоў, выкладчык-стажор кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта Барыс Балахонаў і намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце юрыдычнага факультэта Алена Станіславаўна Корнева.

Падчас конкурсу студнты ігралі на гітары, выконвалі песні сола, у дуэтах і трыо і паказвалі танцавальныя нумары.

Па выніках творчага конкурсу ўсе яго ўдзельнікі атрымалі дыпломы і прыемныя прызы.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.