Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 21 Верасень 2016 12:11

СППС: у ГрДУ імя Янкі Купалы са студэнтамі правялі духоўна-асветніцкія сустрэчы «Жыццё - як асноўная каштоўнасць»

2169 1Настаяцель прыхода храма Нерукатворнага вобраза Гасподняга вёскі Каробчыцы іерэй Сергій Цвірко і ўрач-псіхатэрапеўт Святлана Пятроўна Дзяменцьева правялі шэраг гутарак на тэму «Жыццё - як асноўная каштоўнасць» са студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы, якія пражываюць у інтэрнатах.

Цыкл сустрэч быў прымеркаваны да прафілактыци суіцыдальных паводзін. Госці распавялі купалаўцам аб асноўных духоўных каштоўнасцях, паднялі пытанні сэнсу жыцця, сэнсу пакут і абмежаванасці ведаў і вопыту.

– Праблематыка суіцыдальнасці ўяўляе сабой важную сацыяльную задачу, ажыццяўленне якой магчыма толькі пры супрацоўніцтве і пераемнасці ў рабоце спецыялістаў розных службаў, - адзначыла Святлана Пятроўна Дзяменцьева.

Арганізатарам сустрэчы выступіла сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба Цэнтра аховы здароўя купалаўскага ўніверсітэта.