Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 01 Снежань 2016 09:52

Міжнародны круглы стол «Сацыялагічная навука і адукацыя ў сучасным грамадстве» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 1-3 снежня 2016 года адбудзецца міжнародны круглы стол «Сацыялагічная навука і адукацыя ў сучасным грамадстве». У гэтым годзе мерапрыемства прысвечана 10-годдзю ўтварэння кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін.

У рамках сустрэчы пройдуць выступленні вядучых айчынных і замежных навукоўцаў, даследчыкаў, выкладчыкаў, прадстаўнікоў органаў выканаўчай улады.

Падчас круглага стала плануецца, перш за ўсё, абмеркаваць стратэгічныя падыходы ў развіцці сацыялагічнай навукі, сацыялагічнай адукацыі і асаблівасці іх рэалізацыі ў рэгіёне.

Акрамя таго, плануецца разгледзець:

- вопыт развіцця сацыялагічнай навукі і сацыялагічнай адукацыі: урокі, перспектывы і напрамкі ўдасканалення;

- магчымасці і прыклады практычнага выкарыстання вынікаў сацыялагічных даследаванняў у рэгіёне;

- актывізацыю і ўмацаванне патэнцыялу міжнароднага супрацоўніцтва ў справе папулярызацыі і далейшага развіцця сацыялогіі, выяўленне новых форм дзелавога ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 кастрычніка 2016 года на электронную пошту grsu.sociology@mail.ru. У лісце ўказаць імя, прозвішча, навуковую ступень, званне, пасаду, кантактныя дадзеныя і прымацаваць матэрыялы дакладу.

Больш падрабязна азнаёміцца з правіламі і ўмовамі ўдзелу ў круглым стале можна ў дадатку.

Кантакты

Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, каб. 310 (кафедра сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін)

Тэл.: 8 (0152) 77-32-57

E-mail: grsu.sociology@mail.ru

Web: http://fh.grsu.by