Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 19 Верасень 2016 14:48

Студэнткі ГрДУ імя Янкі Купалы сталі пераможцамі і прызёрамі Кубка Рэспублікі Беларусь па самба

IMG 20160917 130038 4CS copy copyКубак Рэспублікі Беларусь па самба 16-17 верасня 2016 года сабраў у Мінску больш за 100 удзельнікаў. Сярод іх прадстаўніцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Па выніках двухдзённых спаборніцтваў пераможцамі сталі студэнтка факультэта псіхалогіі Кацярына Калюжная і студэнтка факультэта фізічнай культуры Ксенія Даніловіч. Трэцяе месца дасталася студэнтцы факультэта фізічнай культуры Лізавеце Расанавай. У пяцёрку лепшых таксама ўвайшла студэнтка юрыдычнага факультэта Юлія Трахневіч.

Трэнерам каманды купалаўскага ўніверсітэта выступіў загадчык кафедры спартыўных гульняў факультэта фізічнай культуры Аляксандр Рэвакатавіч Бардзін.

Варта адзначыць, што Кубак Рэспублікі Беларусь па самба - гэта адно з першых рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтваў у 2016/2017 навучальным годзе, дзе прадстаўнікі нашай alma mater заваёўваюць прызавыя месцы і паказваюць добрыя вынікі.