Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 19 Верасень 2016 14:43

Студэнты і выкладчыкі педагагічнага факультэта сталі ўдзельнікамі VII раённага Саміту Асацыяцыі школьных сістэм самакіравання «Садружнасць»

DSC 0633VII раённы Саміт Асацыяцыі школьных сістэм самакіравання «САДРУЖНАСЦЬ», арганізаваны Гродзенскім раённым выканаўчым камітэтам і Гродзенскім раённым цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі, сабраў на базе дзіцячага аздараўленчага лагера «Сузор'е» больш за сто школьнікаў з Гродзенскага раёна і дэлегатаў з Літвы. Сярод удзельнікаў мерапрыемства студэнты і выкладчыкі педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

У гэтым годзе саміт працаваў у рамках тэмы «Развіццё канкурэнтаздольнага патэнцыялу навучэнскай моладзі Гродзенскага раёна».

Студэнты педагагічнага факультэта пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, намесніка дэкана па ідэалагічна-выхаваўчай рабоце Алены Мікалаеўны Лапкоўскай арганізавалі і правялі трэнінг «Інавацыйная стратэгія развіцця асобы: праз самакіраванне да канкурэнтаздольнасці». Купалаўцы распавялі школьнікам пра тое, якія варта развіваць у сабе якасці і якім чынам гэта рабіць, каб у будучыні стаць добрым спецыялістам.

З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёмицца тут.